Усе навіны

Ціма Вернер: «Найбольшай праблемай у «Чэлсі» было тое, што пасля перамогі ў ЛЧ вышэй за мяне паставілі Лукаку»

21 лютага 2023, 22:57

Нападаючы «Лейпцыга» Ціма Вернер распавёў пра свае цяжкасці ў «Чэлсі».

«Самай вялікай праблемай было тое, што на другі сезон пасля перамогі ў Лізе чэмпіёнаў вышэй за мяне паставілі такога форварда, як Рамелу Лукаку, хоць да гэтага я гуляў у аснове ледзь не ў кожным матчы.

Гэта складана, калі вышэй за цябе ставяць добрага гульца за 120 мільёнаў. Ён павінен быў гуляць пасля выплаты такой сумы, а я не быў гэтым задаволены», – сказаў Вернер для The Sun.