Усе навіны

Луіс Адрыяна вярнуўся ў «Інтернасьянал»

22 лютага 2023, 21:40

Былы форвард данецкага «Шахцёра» Луіс Адрыяна вярнуўся ў «Інтернасьянал», у якім пачынаў кар'еру.

З «Інтэрнасьяналам» 35-гадовы бразілец падпісаў кантракт да 30 чэрвеня наступнага года.

За «Шахцёр» Луіс Адрыяна выступаў з 2007 па 2015 год і стаў найлепшым бамбардзірам у гісторыі клуба, забіўшы 128 галоў у 266 матчах.

Яго апошнім клубам быў «Антальяспор», у складзе якога бразілец у гэтым сезоне згуляў 22 матчы, забіў чатыры галы і зрабіў дзве выніковыя перадачы.