Усе навіны

Будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна па стане на люты 2023 года.

23 лютага 2023, 11:31

Як паведамляе старонка ў сацыяльнай сетцы ВКонтакте «Арэны Беларусі», палова Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску па вул. Ванеева – паўночная і ўсходняя трыбуны – абраслі каркасам і фасадам.

Здымкі стадыёна датуюцца 20 лютага.

Нагадаем, што Нацыянальны футбольны стадыён размесціцца на зямельным участку агульнай плошчай 12, 48 га. Гэта будзе стадыён агульнай умяшчальнасцю 33000 месцаў, дзе можна праводзіць адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы і свету, Лігі чэмпіёнаў УЕФА і Лігі Еўропы, а таксама Суперкубак УЕФА. На будаўніцтва стадыёна і басейна на вуліцы Кальварыйскай Кітай выдзеліў 235 млн долараў. Гэта бязвыплатная дапамога.