Усе навіны

Брамнік данецкага «Шахцёра» Трубін – пра выхад ў 1/8 ЛЕ: «Гэта заслуга нашых воінаў. Без іх не было б гэтага матчу і футбола ва Украіне»

24 лютага 2023, 09:10

Брамнік данецкага «Шахцёра» Анатоль Трубін у каментары для Tribuna.com падзяліўся ўражаннямі ад перамогі над «Рэнам» (3:3 – па суме двух матчаў, 5:4 – па пенальці) у 1/16 Лігі Еўропы.

«Не хачу казаць, што гэта мая заслуга, таму што найперш – гэта заслуга нашых воінаў. Сёння роўна год, як пачалася поўнамаштабная вайна, таму хачу выказаць ім вялікую падзяку – без іх, іх намаганняў не было б гэтага матчу і футбола ва Украіне.

Другое – гэта камандная праца. Было столькі зроблена да матча, што засталося толькі выканаць. Вельмі ўдзячны кожнаму, хто гуляў, хто хварэў – кожнаму заўзятару, хто быў на стадыёне ці ва Ўкраіне. Мы гэта ўсё адчуваем.

Сёння «Шахцёр» быў камандай воінаў, якія не хацелі прайграваць. Мы вельмі спадзяемся, што гэтая перамога надасць упэўненасці і радасці нашым украінцам і наша галоўная мэта – перамога – наперадзе», – сказаў Трубін.

Анатоль здзейсніў тры сейвы ў серыі пасляматчавых пенальці.