Усе навіны

Паўабаронца «Мінска» Кузняцоў пра малады калектыў: «У нас амбіцыйныя хлопцы, ёсць, што даказваць, яны хочуць замацавацца ў вышэйшай лізе, праявіць сябе»

24 лютага 2023, 15:44

Паўабаронца «Мінска» Юлій Кузняцоў пракаментаваў малады склад каманды.

«Гатовы [дабівацца перамог у ЧБ]. У нас усе амбіцыйныя хлопцы. Я лічу, што ў нас усё атрымаецца. І будзем гуляць на перамогу.

Усё ж такі трэнер стараўся кропкава знайсці хаця б больш узроставага гульца, больш дасведчанага, але будзем такім [маладым] калектывам працаваць, таму што ўсім хлопцам ёсць, што даказваць, яны хочуць замацавацца ў вышэйшай лізе, праявіць сябе», – сказаў Кузняцоў.