Усе навіны

Пуцін падаў Малкаму і Клаўдзіньё грамадзянства Расіі

24 лютага 2023, 18:59

Футбалісты «Зеніта» Малкам і Клаўдзіньё атрымалі расійскае грамадзянства.

Сёння, 24 лютага, на партале прававой інфармацыі РФ быў размешчаны ўказ Уладзіміра Пуціна аб выдачы грамадзянства Расіі 34 асобам, сярод якіх таксама пазначаны бразільцы Малкам і Клаўдзіньё.

Малкам перайшоў у «Зеніт» з «Барселоны» летам 2019 года. Клаўдзіньё далучыўся да піцерцаў з «Браганціна» у 2021 годзе.