Усе навіны

«Барселона» зацікаўлена ў арэндзе форварда «Ман Сіці» Хуліяна Альварэса

27 лютага 2023, 18:10

«Барселона» зацікаўлена ў падпісанні нападаючага «Манчэстэр Сіці» Хуліяна Альварэса, паведамляе Sport.es са спасылкай на TyC Sports.

Паводле інфармацыі крыніцы, каталонцы ўжо кантактавалі з англійскім клубам пра магчымаю арэнду летам. Вынікі папярэдніх перамоваў пакуль невядомыя.

У «Барсе» лічаць, што самому 23-гадоваму аргенцінцу можа спадабацца такі варыянт, бо ў яго няма стабільнай гульнявой практыкі ў складзе «Ман Сіці». У гэтым сезоне Альварэс толькі 10 разоў выходзіў у старце, а матч супраць «Лейпцыга» у 1/8 Лігі чэмпіёнаў правёў у запасе.

Падрабязная статыстыка форварда – тут.