Усе навіны

Хуліян Альварэс стаў 7-м у галасаванні FIFA The Best за найлепшага гульца 2022 года, Вінісіус і Левандоўскі – па-за топ-10

28 лютага 2023, 10:50

З'явіліся падрабязныя вынікі галасавання прэміі FIFA The Best за найлепшага гульца 2022 года.

Перамогу ў намінацыі ў другі раз запар атрымаў нападаючы «ПСЖ» і зборнай Аргенціны Ліянель Месі.

Усе пазіцыі выглядаюць наступным чынам:

1. Ліянель Месі («ПСЖ») – 52 ачкі;

2. Кіліян Мбапэ («ПСЖ») – 44;

3. Карым Бензема («Рэал») – 34;

4. Лука Модрыч («Рэал») – 28;

5. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці») – 24;

6. Садыё Манэ («Баварыя») – 19;

7. Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці») – 17;

8. Ашраф Хакімі («ПСЖ») – 15;

9. Нэймар («ПСЖ») – 13;

10. Кевін Дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці») – 10;

11. Вінісіус Жуніёр («Рэал») – 10;

12. Роберт Левандоўскі («Барселона») – 7;

13. Джуд Белінгем («Барусія» Д) – 3;

14. Махамед Салах («Ліверпуль») – 2.