Усе навіны

Фірміна пакіне «Ліверпуль» у канцы сезона

3 сакавіка 2023, 17:50

Форвард «Ліверпуля» Раберта Фірміна пакіне клуб у канцы гэтага сезона, паведамляе журналіст Флорыян Плэтэнберг.

31-гадовы бразілец не плануе працягваць кантракт і папярэдзіў пра гэта галоўнага трэнера «Ліверпуля» Юргена Клопа.

У цяперашнім сезоне ў складзе «Ліверпуля» Фірміна згуляў 24 матчы, забіў 9 мячоў і зрабіў 4 рэзультатыўныя перадачы. Статыстыка тут.