Усе навіны

«Арсенал» цікавіцца Брантам з «Барусіі» Дортмунд

4 сакавіка 2023, 16:24

«Арсенал» зацікаўлены ў трансферы паўабаронцы «Барусіі» Дортмунда Юльяна Бранта, паведамляе CaughtOffside.

У «Арсенале» звярнулі ўвагу на 26-гадовага Бранта пасля таго, як зімой не змаглі падпісаць украінскага паўабаронцу Міхаіла Мудрыка.

Таксама нямецкім футбалістам цікавіцца «Тотэнхэм».

У гэтым сезоне ў складзе «Барусіі» Брант згуляў 30 матчаў, у якіх забіў 9 галоў і зрабіў 5 выніковых перадач. Статыстыка тут.