Усе навіны

Пунтус пра галкіпера «Нафтана»: «Калі Абрамовіч застанецца ў «Тарпеда-БелАЗ», то Казлоў будзе гуляць у нас з амаль 100% верагоднасцю»

6 сакавіка 2023, 16:53

Галоўны трэнер «Нафтана» Юрый Пунтус распавёў пра тое, як рухаецца пошук галкіпера.

– З кандыдатурай Казлова вы вызначыліся?

Аляксей Казлоў – расiянiн, які гуляў у Жодзіна, Гомелі, Казахстане. Перад тым, як з'явіўся Аляксей, я паразмаўляў з Яўгенам Абрамовічам з жодзінскага «Тарпеда» і прапанаваў яму перайсці да нас у арэнду. Ён узяў час на абдумванне. І калі ён застанецца ў Жодзіне, то Аляксей Казлоў будзе гуляць у нас з амаль 100% верагоднасцю.

Калі ж Яўген вырашыць перайсці ў Наваполацк, то на яго карысць беларускі пашпарт. І ёсць вялікая верагоднасць, што ён складзе канкурэнцыю Ігару Даўгяле і Максіму Макараву.

У цэлым мы ўкамплектаваліся, але што ўсе пазіцыі ў нас канкурэнтаздольныя - так не скажаш. Ёсць пазіцыі, якія можна кропкава ўзмацніць, напрыклад у нападзе, але браць кагосьці для колькасці - гэта няправільна. А знайсці канкурэнтаздольнага – не так проста. Спрабуем, крыху яшчэ ёсць, – сказаў Пунтус.

У мінулым сезоне Казлоў правёў за Мінск 13 матчаў. Другую палову сезона выступаў за «Каспій».

27-гадовы Абрамовіч сезон-2022 правёў у арэндзе ў Дзяржынскім «Арсенале». У 29 матчах вышэйшай лігі Абрамовіч прапусціў 40 мячоў. Пры гэтым у 7 гульнях галкіпер не прапускаў. Па выніках сезона каманда вылецела ў Д2.