Усе навіны

Капленка пра Кубак Беларусі: «Важны любы трафей. Тым больш такая сітуацыя: на нас ціснуць. «Шахцёр» настроены сур'ёзна»

7 сакавіка 2023, 17:58

Паўабаронца «Шахцёра» Мікіта Капленка падзяліўся меркаваннем наконт Кубка Беларусі.

У першым матчы 1/4 фіналу каманда саступіла «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).

– «Шахцёр» ужо ў еўракубках. Наколькі вам важна перамога ў Кубку Беларусі?

– Важны любы трафей. Усе хочуць перамагаць. Тым больш такая сітуацыя: на нас ціснуць. Мы сур'ёзна настроены на Кубак.

– Цісне кіраўніцтва?

– Не-не, вы [журналісты]. З кіраўніцтвам мы ў адной лодцы, – сказаў Капленка.