Усе навіны

«Ман Сіці» прыпыніў перамовы з Уокерам аб новым кантракце пасля інцыдэнту ў начным клубе

9 сакавіка 2023, 11:10

«Манчэстэр Сіці» прыпыніў перамовы з абаронцам Кайлам Уокерам з нагоды новага кантракту, інфармуе City Xtra са спасылкай на журналіста Пола Сімса.

Гэта адбылося пасля інцыдэнту з удзелам 32 – гадовага футбаліста ў начным клубе - ён агаліўся перад наведвальнікамі ўстановы. За гэта Уокеру можа пагражаць да 2-х гадоў пазбаўлення волі, калі яго абвінавацяць у непрыстойным агаленні.

Абмеркаванне новага пагаднення з клубам пачалося ў канцы лютага. Дзеючы дагавор Кайла разлічаны на лета 2024 года.