РПЛ: «Растоў» Сялявы абыграў «Ніжні Ноўгарад» і іншыя матчы
12 сакавіка пройдуць чарговыя матчы 19-га тура чэмпіянату Расіі.
«Растоў» Аляксандра Сялявы абыграў «Ніжні Ноўгарад» (2:1). Беларускі паўабаронца з'явіўся на полі на 6-й дабаўленай хвіліне да другога тайма.
У суботу, 11 сакавіка, маскоўскае «Тарпеда» Рамана Юзапчука саступіла «Уралу» Віктара Ганчарэнкі і Ягора Філіпенкі (0:1).
«Ахмат» Іллі Чарняка прайграў «Лакаматыву» (0:1).
У пятніцу, 10 сакавіка, «Сочы» разгромна саступіў «Арэнбургу» (0:4).
У складзе арэнбуржцаў забітымі мячамі адзначыліся беларусы Юрый Кавалёў і Кірыл Капленка.
Міхаіл Сівакоў прапусціў гульню праз выдаленне ў мінулым туры. Яшчэ адзін беларус «Арэнбурга» Кірыл Печанін не патрапіў у заяўку на матч.
Калі вы не бачыце падрабязную інфармацыю пра матчы ніжэй, абнавіце дадатак Tribuna.сom