Усе навіны

Гвардыёла асабіста зацікаўлены ў трансферы Чылуэла

13 сакавіка 2023, 08:55

Раней паведамлялася, што «Манчэстэр Сіці» разглядае Бэна Чылуэла як адну з опцый на ўзмацненне пазіцыі левага абаронцы.

Як паведамляе The Athletic са спасылкай на ананімныя крыніцы ў клубе, цікавасць да гульца праяўляе сам галоўны трэнер «гараджан» Пеп Гвардыёла. Іспанскі коўч хацеў бачыць Бэна ў сваёй камандзе яшчэ ў 2020 годзе, але тады 26-гадовага фулбека падпісаў «Чэлсі».

На пазіцыі левага абаронцы ў «Манчэстэр Сіці» зараз гуляе профільны цэнтрбек Натан Аке. У канцы студзеня каманду з-за канфлікту з Гвардыёлай пакінуў Жаау Канселу. Пакуль невядома, ці збіраюцца гараджане вяртаць яго з арэнды ў «Баварыі».

Частку гэтага сезона Чылуэл прапусціў з-за траўмы. Увогуле, на яго рахунку 22 матчаў за «Чэлсі» ў АПЛ і Лізе чэмпіёнаў, у якіх ён вызначыўся двума галамі і двума асістамі. Поўная статыстыка гульца – тут.