Усе навіны

Хуліян Альварэс 15 сакавіка падпіша новы кантракт з «Сіці»

13 сакавіка 2023, 21:51

Журналіст TyC Sports Сесар Луіс Мерла паведаміў, што форвард «Манчэстэр Сіці» Хуліян Альварэс 15 сакавіка падоўжыць кантракт з клубам АПЛ.

Новае пагадненне будзе разлічана да чэрвеня 2028 года (дзеючае разлічана да чэрвеня 2027-га).

Па новым кантракце значна вырасце заробак 23-гадовага аргенцінца.

«Сіці» вырашыў падоўжыць дамову з гульцом пасля паспяхова праведзенага ім ЧС-2022.

Падпісанне новага кантракта не азначае, што нападаючы не можа сыйсці ў арэнду. «Манчэстэр Сіці» вельмі шануе футбаліста, але сітуацыя шмат у чым будзе залежаць ад колькасці хвілін, якія ён правядзе на полі.

Альварэс забіў 10 галоў і зрабіў 3 асіста у 32 матчах сезона за клуб.