Усе навіны

З БТРК звольнілі рэжысёра трансляцый матчаў БАТЭ ў ЛЧ Пінчука. Да гэтага за ім прыходзілі сілавікі Лукашэнка і праводзілі «прафілактычную гутарку» (БАЖ)

15 сакавіка 2023, 20:29

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, днямі сілавікі рэжыму Лукашэнкі прыйшлі да рэжысёра трансляцый Андрэя Пінчука. Яго вывелі з будынку Белтэлерадыёкампаніі ў кайданках.

Паводле інфармацыі крыніц БАЖ, Пінчука ў выніку не затрымалі, а правялі «прафілактычную гутарку». Пасля гэтага рэжысёр трансляцый стаў беспрацоўным. Найбольш верагоднай прычынай лічаць выказванні супрацоўніка БТ у кулуарах, якія не адпавядалі ідэалогіі рэжыму.

Пінчук з'яўляецца лаўрэатам прафесійнай прэміі «Тэлевяршыня-2012» у намінацыі «Найлепшы рэжысёр спартыўных трансляцый» за паказ матчаў БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў.