Усе навіны

Раналду выклічуць у зборную Партугаліі на сакавіцкія матчы – ён можа пабіць рэкорд па колькасці гульняў на ўзроўні нацыянальных каманд

16 сакавіка 2023, 11:13

Нападаючы «Аль-Насра» Крышціяну Раналду атрымае выклік у зборную Партугаліі на матчы адбору Еўра-2024 у сакавіку, паведамляе The Athletic.

Пасля вылету Партугаліі з ЧС-2022 не было зразумела, ці працягне 38-гадовы футбаліст выступы за зборную. Тым не менш новы галоўны трэнер Раберта Марцінес дасць яму магчымасць згуляць яшчэ за нацыянальную каманду.

Раналду правёў за зборныя Партугаліі розных узроставых катэгорый 196 матчаў – столькі ж мае Бадэр Аль-Мутва з Кувейта. Ім абодвум належыць рэкорд па колькасці матчаў за зборныя, абодва могуць яго абнавіць 23 сакавіка, калі Партугалія згуляе з Ліхтэнштэйнам, а Кувейт – з Філіпінамі.

Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) называе рэкардсменам Сон Чын Гана з Малайзіі, у яго актыве 219 матчаў. Але ён правёў 24 гульні, якія не ўлічваюцца афіцыйна.

Раналду ў гэтым сезоне ў Саудаўскай Аравіі забіў 8 мячоў і зрабіў 2 асісты ў 9 матчах. Статыстыка 38-гадовага партугальца тут.