Усе навіны

Маладзёжная зборная Беларусі правядзе дамашні матч з Андорай у Арменіі

16 сакавіка 2023, 23:09
2

24 сакавіка маладзёжная зборная Беларусі правядзе матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2025 супраць Андоры. Сустрэча пройдзе ў Арменіі ў Армавіры.

Нагадаем, згодна з рашэннем УЕФА, якое стала адказам на суагрэсію Беларусі ў вайне Расіі ва Украіне, беларускія каманды прымаюць гульні ў турнірах пад эгідай арганізацыі на нейтральных палях і без гледачоў.