Усе навіны

Льёрыс лічыць, што Мбапэ павінен стаць новым капітанам зборнай Францыі

20 сакавіка 2023, 09:58

Былы брамнік зборнай Францыі Уга Льёрыс адказаў на пытанне, хто павінен стаць наступным капітанам нацыянальнай каманды.

«Ёсць адзін гулец, які становіцца ўсё больш уплывовым ва ўсіх аспектах на футбольным полі і ў раздзявальні – гэта Кіліян Мбапэ», – сказаў Льёрыс у інтэрв'ю для Telefoot.

Папярэднім капітанам быў сам Уга. Ён аднаасобны рэкардсмен па колькасці матчаў за Францыю ў статусе капітана – 142 гульні. Пасля завяршэння ЧС-2022 Льорыс абвясціў пра завяршэнне кар'еры ў зборнай.

Галоўны трэнер «Ле Бле» Дзідзье Дэшам пакуль не прыняў рашэнне адносна наступнага капітана. Адным з галоўных прэтэндэнтаў таксама лічыцца Антуан Грызман.

24 сакавіка Францыя будзе прымаць Нідэрланды падчас адбору на Еўра-2024. Праз тры дні французы правядуць выязны матч супраць Ірландыі.