Усе навіны

Паола Дзі Каніа: «Не думаю, што хто-небудзь з ангельскіх клубаў прапануе працу Контэ»

24 сакавіка 2023, 10:27

Былы форвард Паола Ды Каніа лічыць, што Антоніа Контэ, хутчэй за ўсё, не зможа знайсці працу ў Англіі і вернецца ў Італію.

«Усё можа адбыцца, але не думаю, што нехта з ангельскіх клубаў прапануе яму працу пасля таго, што ён сказаў.

Верагодна, ён вернецца ў Італію, але павінен будзе пагадзіцца на ніжэйшы заробак. Магчыма – у «Ювентус» на месца Масіміліяна Алегры, ці зноў у «Інтэр», калі там не захочуць, каб на наступны год «Напалі» паўтарыў вынік цяперашняга сезону.

Магчыма, Сімоне Індзагі дапрацуе сезон і застанецца, але Антоніа можа падумаць, што з яго вопытам, чарговай арэндай Лукаку і яшчэ некалькімі дробязямі тут і там ён можа зноў выйграць тытул», – сказаў Ды Каніа.