Усе навіны

Кіліян Мбапе: «Я працягну свой шлях, а гэта значыць перасягнуць Плаціні»

27 сакавіка 2023, 09:34

Капітан зборнай Францыі Кіліян Мбапе расказаў пра сваю бліжэйшую бамбардзірскую мэту ў складзе нацыянальнай каманды.

«Гэта вялікі гонар, але і вялікая мэта, якую неабходна заваяваць. Мішэль Плаціні – абсалютная легенда, але я працягну свой шлях, а гэта значыць перасягнуць Плаціні», – сказаў Мбапе.

У матчы 1-га тура кваліфікацыі Еўра-2024 супраць Нідэрландаў (4:0) Мбапе зрабіў дубль і ўвайшоў у топ-5 бамбардзіраў зборнай Францыі. Цяпер на рахунку Кіліяна 38 галоў за зборную, да Плаціні (41) – тры мячы.

Сёння, 27 сакавіка, у 2-м туры адбору на чэмпіянат Еўропы Францыя на выездзе згуляе з Ірландыяй.