Усе навіны

Брамнік зборнай Украіны Трубін: «Гол Сака можна браць. Добры ўдар, але трэба працаваць, каб ратаваць у такіх сітуацыях»

27 сакавіка 2023, 16:12

Галкіпер зборнай Украіны Анатоль Трубін пракаментаваў сваю гульню ў матчы з Англіяй у кваліфікацыі Еўра-2024 (0:2).

– Гол Сака. Нехта кажа, што гэта не бярэцца. Ці можна такія мячы парыраваць?

– Ды вядома, што можна. Лічу, што не бывае такіх, якія нельга ўзяць. Вельмі добры ўдар, але трэба працаваць, каб ратаваць каманду нават у такіх сітуацыях. Шмат працы наперадзе, не трэба спыняцца, а рухацца толькі наперад. Тады будзе вынік, – сказаў Трубін.