Усе навіны

Ясінскі пра 0:0 Беларусі U-21 з Андорай: «Нам не хапала згулянасці з-за хуткаплыннай падрыхтоўкі. На грэкаў настрой баявы»

28 сакавіка 2023, 12:21

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі пракаментаваў нічыйны вынік адборачнага матча з Андорай (0:0) да чэмпіянату Еўропы.

«Цяжка даваць каментарый пасля такой гульні, дзе рахунак павінен быў быць на нашу карысць. Не атрымалася найперш забіць. Бо сапернік, па сутнасці, не стварыў момантаў, а ў нас тры разы мяч трапляў у каркас варот, узнікалі і яшчэ магчымасці. Нават пры тым, што нам не хапала згулянасці, што зразумела з-за хуткаплыннай падрыхтоўкі, і прызнаючы, што гэта не найлепшая наша гульня, усё роўна: рэалізуй мы хаця б палову момантаў, была б дасягнута ўпэўненая перамога. Але, на жаль, не атрымалася.

Што таму віной: недахоп майстэрства ці шанцаванні? Відаць, і тое, і другое. Што ж, трэба рухацца далей. Наперадзе гульня з грэкамі, супернікам больш сур'ёзным, чым андорцы. Па адчуваннях, хлопцы вельмі хочуць рэабілітавацца за страту ачкоў у дэбютным матчы. Настрой баявы», – сказаў Ясінскі.