Усе навіны

Бацька Фаці: «Ансу развучыўся гуляць у футбол? Ён – футбаліст франшызы «Барсы» і заслугоўвае больш хвілін»

29 сакавіка 2023, 18:53

Бацька вінгера «Барселоны» Асну Фаці выказаўся аб адсутнасці рэгулярнай гульнявой практыкі ў сына.

«Успомніце, як Вінісіуса крытыкаваў два гады таму. Тое ж можа паўтарыцца ў выпадку з Ансу. Ён – 10-ы нумар, выпускнік Ла-Масіі.

Да траўмы Ансу гуляў у стартавым складзе разам з Грызманам, Дэмбеле і Суарэсам. Чаму ён не гуляе, калі знаходзіцца ў найвышэйшай фізічнай форме?

Раней яго прымушалі заўчасна вяртацца пасля траўмы, каб гуляць. А зараз, калі ён на 100% здаровы і готаў, ніхто не жадае бачыць яго ў аснове? Ён паспеў развучыцца гуляць у футбол?

Ансу – футбаліст франшызы клуба і заслугоўвае больш хвілін », – сказаў бацька Фаці.