Усе навіны

Вайцяховіч аформіў «сухі» матч у чэмпіянаце Швецыі. Гэта ўжо восьмы «сухар» беларуса ў швецкай Д1

2 красавіка 2023, 20:43

2 красавіка «Вернаму», за які выступае беларускі брамнік Філіп Вайцяховіч, з перамогі стартаваў у чэмпіянаце Швецыі, абгуляўшы «Гётэборг» з лікам 1:0.

Для Вайцяховіча гэты «сухі» матч стаў 8-м у чэмпіянаце Швецыі, куды клуб беларуса выйшаў у мінулым сезоне.