Усе навіны

Гульцы «Каспія» з трыма беларусамі ў складзе не атрымліваюць заробак з пачатку года

4 красавіка 2023, 19:33

«Каспій», які выступае ў чэмпіянаце Казахстана, сутыкнуўся з эканамічнымі праблемамі. З пачатку года гульцы, трэнеры і персанал не атрымліваюць заробак.

Крыніца паведамляе, што легіянеры пагражалі кіраўніцтву байкатаваць матчы чэмпіянату Казахстана.

Адзначым, што за «Каспій» выступаюць беларусы: варатар Максім Плотнікаў, абаронца Аляксей Залескі і паўабаронца Дзмітрый Падстрэлаў.

У чатырох стартавых турах «Каспій» пацярпеў 4 паражэнні з агульнай розніцай забітых і прапушчаных мячоў 3:10.