Все новости

Трэнер «Энергетыка-БДУ» Амельянчук: «Мы пра медалі не думаем, як і ў тым годзе. Разумеем, што ў нас хлопцы маладыя»

4 красавіка 2023, 19:57

Трэнер «Энергетыка-БДУ» Сяргей Амельянчук пасля матча 2-га тура вышэйшай лігі супраць БАТЭ (1:1) распавёў пра задачы «студэнтаў» на сезон.

Гульня не простая. Поле не простае. Яно хуткае ўжо. Траўка трошкі ўжо лягла. Хлопцы малайцы, гулялі кампактна, гулялі з жаданнем. Я лічу, гэта асабліва маё меркаванне, што па момантах мы перасягнулі БАТЭ і павінны былі выйграваць гэтую гульню. Але такі пенальці... Трэба глядзець [паўтор]. Зразумела эмоцыі. З боку мне падалося, што брамнік згуляў у мяч.

– Я так разумею, ці ледзь не медальныя задачы ў вас застаюцца ў прыярытэце?

– Не. Мы пра медалі сапраўды не думаем.

– Як і ў тым годзе?

– Як і ў тым годзе. Бо мы разумеем, што ў нас хлопцы маладыя.

– Ногі не будуць трэсціся перад любым грандам беларускага футбола. Я правільна разумею? БАТЭ – як прыклад.

– Не [ногі не будуць трэсціся]. Трэба выходзіць і гуляць супраць любога суперніка. Старацца выкласціся па максімуме. А там ужо як будзе, – сказаў Амельянчук.