Усе навіны

«Эльчэ» хоча аспрэчыць вынік матчу з «Барселонай» з-за ўдзелу ў ім Гаві

4 красавіка 2023, 19:43

«Эльчэ» падаў апеляцыю на вынік матчу чэмпіянату Іспаніі супраць «Барселоны», у якім каманда саступіла з лікам 0:4, паведамляе Mundo Deportivo.

Прычынай апеляцыі стаў удзел у матчы паўабаронцы каталонцаў Гаві, які на думку клуба не меў права гуляць у гэтым матчы, паколькі каталонцам было адмоўлена ў рэгістрацыі новага кантракта гульца і атрыманні ім новай ліцэнзіі.

Але, як адзначае сама крыніца, старая ліцэнзія гульца не анулявалася, клубу проста забаранілі рэгістраваць новы кантракт гульца, таму ён працягвае лічыцца футбалістам моладзевага складу, адпаведна «Барселона» не парушала норму рэгламенту, на якую спасылаецца «Эльчэ» ў сваёй скарзе.

Раней Ла Ліга пацвердзіла, што «Барселона» нічога не парушала, таму што Гаві зараз з'яўляецца футбалістам маладзёжнай каманды. Канчатковае рашэнне мусіць прыняць Камітэт па правядзенні спаборніцтваў Федэрацыі футбола Іспаніі.