Усе навіны

Забарны стаў 10-м украінцам, які згуляў у АПЛ

5 красавіка 2023, 13:50

Украінскі абаронца «Борнмута» Ілля Забарны дэбютаваў за каманду ў матчы 7-га тура АПЛ супраць «Брайтана» (0:2). Ён стаў 10-м украінцам, які згуляў у чэмпіянаце Англіі.

Першым украінцам у чэмпіянаце Англіі быў Аляксандр Еўтушок, які гуляў за «Ковентры» ў 1997 годзе.

Усе ўкраінцы ў АПЛ: Аляксандр Еўтушок («Ковентры») – 3 матчы без рэзультатыўных дзеянняў:, Алег Лужны («Арсенал») – 81 (0 галоў+5 асістаў), Сяргей Раброў («Тотэнхэм») – 59 (10+5), Андрэй Шаўчэнка («Чэлсі») – 48 (9+7), Андрэй Варонін («Ліверпуль») – 27 (5+3), Андрэй Ярмоленка («Вэст Хэм») – 66 (8+3), Аляксандр Зінчанка («Манчэстэр Сіці», «Арсенал») – 98 (1+9), Віталь Міколенка («Эвертан») – 41 (1+0), Міхаіл Мудрык («Чэлсі») – 8 (0+1), Ілля Забарны («Борнмут») – 1 (0+0).

За англійскі «Брэнтфард» таксама выступае ўкраінец Ягор Ярмалюк, але ў АПЛ ён яшчэ не гуляў.