Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Думаю, што Панця заменіць Жымо. Мы ставім задачу пазмагацца за тройку»

5 красавіка 2023, 14:38

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў пра задачу клуба на гэты сезон.

«Я казаў на турніры ў Жодзіна, мы зрабілі дакладную селекцыю. У нас сышоў Жымо левы абаронца, мы запрасілі трох чалавек: Мішу Казлова, Юру Панця і Рому Папарыга. То бок, у нас была вельмі дакладная селекцыя. Думаю, што Юра Панця заменіць Жымо. Мы ставім задачу пазмагацца за тройку», – сказаў Кавалевіч.