Усе навіны

У Берлусконі дыягнаставалі лейкемію

6 красавіка 2023, 15:53

Прэзідэнт «Монцы», былы ўладальнік «Мілана» і былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі хворы на лейкемію, паведамляе Football Italia са спасылкай на La Repubblica.

Указана, што ў яго ёсць пнеўманія, якая з“яўляецца наступствам лейкеміі. Італьянскі палітык Антоніа Таяні паведаміў, што Берлусконі знаходзіцца ў стабільным стане.

86-гадовы прэзідэнт «Монцы» быў шпіталізаваны 5 красавіка, яго змясцілі ў палату інтэнсіўнай тэрапіі. У клініку ён паступіў з абцяжараным дыханнем.

У 2016 годзе палітык перанёс аперацыю на сэрцы. Пасля гэтага ў яго не было значных праблем са здароўем.