Усе навіны

Шон Дайч – пра выдаленне Дукурэ ў матчы з «Тотэнхэмам»: «Здалося, што ён зачапіў векі Кейна, што было б трагедыяй»

6 красавіка 2023, 19:04

Галоўны трэнер «Эвертана» Шон Дайч пракаментаваў выдаленне паўабаронцы каманды Абдулае Дукурэ ў матчы з «Тотэнхэмам» (1:1).

«Яму не трэба прасіць прабачэння. Проста ён цяпер ведае, што нельга падымаць рукі. У адзін момант мне здалося, што ён зачапіў вейкі Кейна, што было б трагедыяй, але быццам-бы абышлося», – пажартаваў Дайч.

«Эвертан» выратаваўся ад паразы на 90-й хвіліне дзякуючы далёкаму ўдару Майкла Кіна.