Усе навіны

Узначаліць «Лестэр» можа былы трэнер «Норвіча» Сміт

10 красавіка 2023, 18:53

Інсайдэр Фабрыцыа Рамана паведаміў, што «Лестэр» блізкі да прызначэння галоўным трэнерам Дына Сміта.

Кантракт будзе разлічаны да завяршэння сезону.

Чакаецца, што ў штаб Сміта ўвойдзе Крэйг Шэкспір, які раней працаваў у «Лестэры».

Перамовы з былым коўчам «Норвіча», «Астан Вілы» і «Брэнтфарда» знаходзяцца на завяршальнай стадыі.

Дамоўленасцяў з Рафаэлем Бенітэсам у «Лестэра» няма.

Раней «Лестэр» пасля 4 гадоў у клубе звольніў Брэндана Роджэрса.

Пасля 30 тураў «Лестэр» ідзе перадапошнім у АПЛ.