Усе навіны

Экс-трэнер «Славіі» Марціновіч пра дубль каманды, які стаў 15-м у ЧБ-2022: «Ён паказвае, што ёсць нядрэнныя футбалісты. У клуба добрая школа»

11 красавіка 2023, 11:09

Былы трэнер «Славіі» Міхаіл Марціновіч выказаўся пра стан каманды.

– Што можна сказаць зараз пра «Славію»? Вы кажаце, што прыходзілі да кіраўніцтва, з нейкім планам, як перабудоўваць, што рабіць. А што гэта былі за планы і ці бачыце вы, што «Мазыр» можа вярнуцца на вяршыню футбола, як было некалі?

– Вы правільна заўважылі, што Мазыр – гэта правінцыйны горад, гэта значыць перыферыя і прывабіць туды футбаліста вельмі цяжка, не маючы фінансавых магчымасцяў вялікіх. Была размова пра развіццё клуба.

У нас дастаткова добрая і маладая школа, падрастаючыя футбалісты. То бок так быў нейкі прамежак выпалі, але зараз ёсць нядрэнныя футбалісты, што і паказвае дублюючы склад, і галоўны склад, наяўнасць гульцоў у асноўнай камандзе,

Вось таму [была] прапанова, што мы гадуем сваіх, яны будуць акружаны вопытнымі, тыя, якія могуць гуляць і расці да таго часу, пакуль ідзе будаўніцтва нашай інфраструктуры. У гэтым плане пэўныя праблемы ёсць. То бок, калі мы будзем гатовы змагацца за месцы, тады вось яно павінна быць.

Альбо другі варыянт – гэта наяўнасць сродкаў, падбор футбалістаў і, адпаведна, выкананне пэўных задач.

Вось такая сітуацыя, – сказаў Марціновіч.

Адзначым, 10 красавіка дубль «Славіі» прайграў дублю брэсцкага «Дынама» (0:2). 3 красавіка – мінскаму «Дынама» (0:7).

Летась моладзь Мазыра заняла перадапошняе месца ў чэмпіянаце, 21 раз саступіўшы і 74 разы прапусціўшы. Моладзь «Славіі» лідзіруе ў рэйтынгу паражэнняў і прапушчаных галоў.

У 2021-м рэзерв «Славіі» фінішаваў 14-м, у 2020-м — 15-м.