Усе навіны

Гулец «Іслачы» Жураўлёў: «Нарадзіўся ў Казахстане, калі атрымаю запрашэнне ў зборную – пагаджуся. У казахаў ёсць характар»

12 красавіка 2023, 16:19

18-гадовы беларускi паўабаронца «Іслачы» Уладзіслаў Жураўлёў расказаў, што гатовы выступаць за зборную Казахстана.

– Нарадзіўся ў Казахстане – Кастанайская вобласць, Алтынсарынскі раён. Пражываў [там] нядоўга – літаральна тры гады. Потым мой тата з'ехаў у Беларусь да сваёй маці, і мая маці вырашыла пераехаць да яго. Часта вяртаўся ў Казахстан, калі быў малы.

– Па праве нараджэння вы маглі б выступаць за казахстанскія зборныя. Што адкажаце, калі атрымаеце такую прапанову?

– Калі атрымаю запрашэнне ў зборную Казахстана – пагаджуся. Там у мяне з'явіцца яшчэ шанц праявіць сябе – і, магчыма, хто-небудзь заўважыць, і буду рухацца далей. Быў бы вельмі рады.

– Наогул, сочыце за нацыянальнай зборнай Казахстана? Калі так, то якое ўражанне пакідае яе гульня?

– Не асабліва сачыў за яе матчамі, але глядзеў нядаўні паядынак Казахстана і Даніі – проста прыгажуны, зрабілі камбэк з 0:2 і выйгралі. У казахаў ёсць характар – і яны ніколі не здаюцца і заўсёды ідуць да канца, – сказаў Жураўлёў.