Усе навіны

Абаронца «Гомеля» Шкурдзюк правёў першы матч за два гады, ён аднавіўся пасля разрыву крыжападобных звязкаў

13 красавіка 2023, 20:38

Абаронца «Гомеля» Арцём Шкурдзюк правёў першы матч за два гады. Футбаліст аднавіўся пасля разрыву крыжападобных звязкаў, а таксама перанёс дзве аперацыі.

Шкурдзюк адыграў усе 90 хвілін у матчы трэцяга тура чэмпіянату Беларусі, у якім «Гомель» згуляў унічыю з «Нёманам» (3:3).

Да гэтага апошні раз ён выходзіў на поле 20 сакавіка 2021 года ў складзе «Энергетыка-БДУ».