Усе навіны

«Рэал» не будзе разглядаць прапановы па Чуамені

16 красавіка 2023, 15:55

У «Рэале» лічаць, што невыразныя выступы паўабаронцы Арэльена Чуамені ў гэтым сезоне звязаныя з цяжкасцямі адаптацыі футбаліста, паведамляе As.

У клубе не бачаць у гэтым праблемы, мяркуюць, што французу трэба даць больш часу. «Рэал» не збіраецца разглядаць прапановы па Чуамені. У клубе ўпэўненыя, што пасля Арэльен будзе гуляць на ўзроўні, які паказваў у «Манака».

Чуамені стаў гульцом «Рэала» летам 2022 года. У гэтым сезоне аддаў 3 галявыя ў 36 матчах. Статыстыка 23-гадовага апорніка тут.