Усе навіны

Рубен Бараха: «Арбітр не прызначыў чысты пенальці ў матчы з «Севільяй», просім павагі і ўважлівага прыняцця рашэнняў»

17 красавіка 2023, 12:00

Галоўны трэнер «Валенсіі» Рубен Бараха раскрытыкаваў працу галоўнага арбітра Карласа дэль Сэра Грандэ, які працаваў у матчы супраць «Севільі» (0:2) у Ла Лізе.

«Сітуацыя складаная. Гэта вельмі цяжкі дзень, праз вынік і адчуванне, што такія рэчы, як супраць «Севільі», адбываюцца ў адмоўнай дынаміцы. Ёсць некаторыя вызначальныя дзеянні, якія ўплываюць на нас. Нягледзячы на ўсё, нам трэба падняцца на ногі. Заўсёды трэба думаць пра тое, каб падняцца, а не апусціць рукі. Гэта тое, што я зразумеў у «Валенсіі». Нам патрэбна перамога, каб узбадзёрыцца. Менавіта гэтым будзем займацца на гэтым тыдні. Мы заслугоўваем адчування радасці, таму што каманда працуе і шукае яе.

ВАР павінен дапамагаць з момантамі, якія не заўважныя на працягу матчу. Для мяне гэта пенальці (ВІДЭА), таму што наш гулец дакранаецца мяча, а супернік робіць жэст, каб прадухіліць рух мяча. Для мяне гэта пенальці. Мы не ведаем крытэрыяў прызначэння. Таксама не разумею, калі ёсць падазрэнне на фол з боку суперніка падчас першага гола, чаму не праглядаюць паўтор. Калі б мы лік стаў 1:1, мы б маглі вярнуцца ў матч. Але гэтыя рашэнні не дазволілі нам зачапіцца за гульню. Ёсць шмат рэчаў, якія адбываюцца вакол нас. Мы просім павагі, бо шмат гуляем. Суддзям трэба старанна ацэньваць рашэнні, якія прымаюцца.

У вас ёсць магчымасць атрымаць чысты пенальці, а рашэнне арбітра адразае гэта. Гэта было ключавым момантам матча, бо выбіла нас з гульні. Не думаю, што мы гулялі настолькі дрэнна, каб прайграць 0:2», - сказаў Бараха.