Усе навіны

Экс-галоўны трэнер Паўночнай Македоніі, які працаваў на Еўра-2020 узначаліў «Каспій» Плотнікава, Залескага і Падстрэлава

17 красавіка 2023, 15:16

Былы галоўны трэнер Паўночнай Македоніі🇲🇰 Ігар Ангелоўскі ўзначаліў «Каспій» з Д1 Казахстана, за які выступаюць беларусы Максім Плотнікаў, Аляксей Залескі і Дзмітрый Падстрэлаў. Спецыяліст змяніў Кахабера Цхададзе, які быў адпраўлены ў адстаўку пасля 5 паражэнняў на старце чэмпіянату.

У 2020 годзе Ангелоўскі кіраваў зборнай Македоніі, якую вывеў у фінальную частку чэмпіянату Еўропы. У плей-оф кваліфікацыі македонцы маглі згуляць са зборнай Беларусі. Аднак на той момант падапечныя Міхаіла Мархеля прайгралі Грузіі (0:1). А грузіны ў матчы за выхад на Еўра ўступілі македонцам (0:1).

У фінальнай стадыі Еўра-2020 Паўночная Македонія пацярпела тры паражэнні: ад Аўстрыі (1:3), Украіны (1:2), Нідэрландаў (0:3).