Усе навіны

Уладальнік «Джэноа», «Герты» і «Стандарда» разглядае варыянт з набыццём «Эвертана»

17 красавіка 2023, 22:02

Кампанія 777 Partners, якой належыць мажарытарная частка акцый «Джэноа», «Герты» і «Стандарда», разглядае варыянт з набыццём «Эвертана», паведамляе The Athletic.

Прадстаўнікі амерыканскай групы інвестараў захоўваюць сур'ёзную цікавасць да ліверпульскай каманды нават нягледзячы на яе праблемы ў чэмпіянаце, але пры прыняцці рашэння будуць улічваць у якой лізе ў наступным сезоне будзе гуляць клуб і магчымае пакаранне за парушэнне ФФП.

Акрамя 777 Partners у набыцці долі акцый «ірысак» зацікаўлена кампанія MSP Sports Capital.

Нагадаем, зараз камандай валодае Фархад Машыры, у пачатку студзеня з'явілася інфармацыя, што клуб выстаўлены на продаж за 500+ млн фунтаў.