Усе навіны

«Ліверпуль» летам аддасць Карвалью ў арэнду

19 красавіка 2023, 19:47

Паўабаронца «Ліверпуля» Фабіу Карвалью летам пакіне клуб, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Мерсісайдцы збіраюцца аддаць 20-гадовага партугальца ў арэнду.

Клуб набыў 20-гадовага футбаліста ў «Фулхэма» год таму за 5 млн еўра + 2,7 млн бонусамі, яго кантракт дзейнічае да лета 2027-га.

У гэтым сезоне на яго рахунку 3 галы ў 20 матчах.