Усе навіны

Рогер Шміт: «Бенфіка» фантастычна згуляла ў Лізе чэмпіёнаў»

20 красавіка 2023, 10:35

Галоўны трэнер «Бенфікі» Рогер Шміт ацаніў гульню сваёй каманды ў матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Інтэра» (3:3).

«Мы фантастычна згулялі ў гэтым турніры. У 14 матчах мы прайгралі ўсяго адзін раз. На жаль, гэта быў вельмі важны матч. Мы не змаглі згуляць з такой жа канцэнтрацыяй і інтэнсіўнасцю ў сябе дома.

Але мне спадабалася тое што я ўбачыў сёння. Каманда верыла ў сябе і не здавалася, нават саступаючы 1:3», – сказаў Шміт.

У першым матчы «Інтэр» перамог з лікам 2:0 і выйшаў у паўфінал.