Усе навіны

«Барселона» гатова прадаць Ферана Торэса за 25 мільёнаў еўра

24 красавіка 2023, 18:50

Нападаючы «Барселоны» Феран Торэс летам можа пакінуць каманду, інфармуе Culemania.

Крыніца адзначае, што каталонцы гатовыя ў летняе трансфернае акно разгледзець прапановы па іспанцы. Патэнцыйная сума трансферу – 25 мільёнаў еўра.

У Каталоніі разумеюць, што страцяць грошы на Торэсе, які купляўся ў «Манчэстэр Сіці» за 55 мільёнаў еўра, але хочуць быць аб'ектыўнымі, таму лічаць, што за такую суму нападаючага можна будзе прадаць.

У цяперашнім сезоне Торэс забіў 7 мячоў і аддаў 2 асісты ў 39 матчах.