Усе навіны

Нападаючы «Нёмана» Грыбоўскі: «У распранальні дамовіліся, што пазмагаемся за Кубак Беларусі»

25 красавіка 2023, 14:48
1

Нападаючы «Нёмана» Раман Грыбоўскі падзяліўся чаканнямі ад розыгрышу Кубка Беларусі ў гэтым сезоне, а таксама аб мэтах на чэмпіянат. Нагадаем, што 10 траўня гродзенцы згуляюць другі паўфінальны матч супраць БАТЭ. Першы завяршыўся ўнічыю – 1:1.

– Раман, ну, па традыцыі, давайце ўспомнім мінулы матч, матч супраць «Мінска», цяжкая гульня, вы з'явіліся там бліжэй да канца матчу, мы ведаем, што ў вас было пашкоджанне, на гэтым крыху пазней спынімся, спачатку пару слоў па гульні.

– Ну, перамаглі, я думаю, заслужаная перамога. Былі нашмат бліжэй да выйгрышу, так бы мовіць, момантаў дастаткова было. Тое, што забілі трошкі нелагічны гол, я думаю, гэта недзе, можа, аддалося тое, што да гэтага не атрымлівалася ў тым годзе і сёлета недзе нешанцаванне было.

Таму, я думаю, заслужаная перамога.

– Раман, у вас было сур'ёзнае пашкоджанне, пасля чаго вы паволі пачалі падводзіцца да складу, быў пераможны гол у вароты «Віцебску» ў Кубку, пасля чаго час значна знізіўся, 3, 8, 11, 17 хвілін. Раскажыце нам пра сваю форму, як ваша здароўе?

– На самай справе нармальна, трэніруюся, працую. Як бы наконт часу, гэта больш, мусіць, да трэнерскага штаба. Мы трэніруемся, уся каманда апантаная адной мэтай, як выходзіць на кожную гульню, дабівацца выніку, таму, ну, а каму і колькі часу гэта трэнерскі штаб выбірае.

Я, у сваю чаргу, гатовы дапамагаць камандзе, таму ўсё добра, са здароўем.

– Зараз перамогі пайшлі, пайшлі добрыя вынікі. Атмасфера, якая зараз ёсць у «Нёмане», яна класная?

– На самай справе, да гэтага была класнай і ў тым годзе. Я думаю, гэта проста нейкі збег абставінаў, што не шанцавала недзе. У гэтым годзе, дай бог, усё атрымаецца, таму наконт атмасферы: яна заўсёды была класнай, колькі гадоў я ў камандзе, ужо трэці год, заўсёды мікраклімат у камандзе, скажам так, на добрым узроўні.

– Скажыце, калі ласка, а можа быць кіраўніцтва, трэнерскі штаб ужо агучылі нейкія мэты і задачы на сезон? Можа, вы нам можаце пра іх расказаць?

– Ну, як бы гэта банальна не гучала, ад матчу да матчу, мы сярод хлопцаў, як бы, у распранальні дамовіліся, што пазмагаемся за Кубак. Вельмі важная гульня будзе ў Барысаве. Спадзяюся, усё складзецца добра, выйдзем у фінал. Ну, а там пабачым.

А наконт чэмпіянату... Ён вельмі доўгі. Мы першы тур прапускалі, у нас на адну гульню менш.

– Ну, ад матчу да матчу – гэта ўсё кажуць, а можа быць, нават прэміяльныя за нейкія месцы прапісаныя, ёсць такое?

– Ну, за месца няма, за гульні, за перамогі, – сказаў Грыбоўскі.