Усе навіны

Памочнік Алегры – Спалеці: «Лысы вырадак, я з'ем тваё сэрца»

25 красавіка 2023, 18:10

Марка Ландучы, памочнік галоўнага трэнера «Ювентуса» Масіміліяна Алегры, рызыкуе атрымаць пакаранне за фразу ў адрас настаўніка «Напалі» Лучана Спалеці.

Паводле інфармацыі Football Italia са спасылкай на La Stampa, у нядзельным матчы каманд, які завяршыўся перамогай неапалітанцаў (1:0), раз'юшаны з-за судзейства Ландучы сказаў Спалеці наступнае: «Лысы вырадак, я з'ем тваё сэрца».

Гэтая фраза была пачута і запісана чатырма супрацоўнікамі Федэрацыі футбола Італіі.

Сам Спалеці ніяк на гэта не адрэагаваў і накіраваўся ў распранальню.