Усе навіны

Паўабаронца данецкага «Шахцёра» Сцепаненка: «Маладыя хлопцы пытаюцца: «А мы згуляем на «Данбас Арэне»? Вядома, згуляем»

28 красавіка 2023, 14:34

Паўабаронца данецкага «Шахцёра» Тарас Сцепаненка падзяліўся планамі на будучыню.

«З працягам кар'еры ў спартоўцаў не ўсё залежыць толькі ад іх. Гледзячы на Модрыча, Крооса, Тыягу Сілву, атрымліваеш матывацыю. Карым Бензема выйграў Лігу чэмпіёнаў у такім узросце. Калі ты правільна ставішся да сябе і паважаеш тое, чым займаешся, можна выступаць на высокім узроўні.

Я хачу працягваць выступаць, у мяне ёсць сілы і матывацыі. Нягледзячы на вайну ва Украіне, мая самая вялікая мара – згуляць на «Данбас Арэне». Часам маладыя хлопцы пытаюцца ў мяне: «А мы згуляем на «Данбас Арэне»?». Вядома, згуляем, таму што я хачу згуляць. Гэта мая галоўная мара. У мяне ёсць яшчэ некалькі мэт, не буду пра іх казаць. Але вярнуўшыся дадому, змагу сказаць, што шмат чаго дабіўся, і потым можна будзе думаць, што будзе далей.

Калі ты заўсёды гуляеш за чэмпіёнства, гуляеш у зборнай, у еўракубках, не жадаецца апускаць планку. Гэта псіхалагічна цяжка. Я прытрымліваюся той лініі, што буду трымаць гэтую плянку. Калі я, а таксама іншыя, будуць бачыць, што магу гуляць на гэтым узроўні, дык буду. А калі скажуць, што ўжо не цягну, то не стану апускаць сваё імя», – сказаў 33-гадовы Сцепаненка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.