Усе навіны

Хаві – пра дэбют 15-гадовага Ямала за «Барселону»: «Ці падобны ён да Месі ці Ансу Фаці? Так»

30 красавіка 2023, 14:15

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў дэбют 15-гадовага вінгера Ламінэ Ямала за першую каманду каталонцаў у матчы 32-га тура Ла Лігі супраць «Бетыса» (4:0).

«Ён вельмі добрае згуляў. Я сказаў яму паспрабаваць нешта зрабіць, і ён зрабіў. Уяўляеце, у 15 гадоў ён ужо асаблівы гулец, здольны забіць, аддаць, упэўнены ў сабе.

Калі бачу яго на трэніроўках, разумею, што ён можа стаць важным для «Барселоны» гульцом. Ці падобны ён да Месі ці Ансу Фаці? Так.

У яго ёсць прыроджаны талент на тры чвэрці поля, які цяжка знайсці. Не падобна, што яму 15 год. Ён больш сталы. Я бачу, як ён трэніруецца і бачу, што ён падрыхтаваны, таму я паставіў яго. Гэта футбаліст, які можа быць выдатным, і сёння ён паказаў сябе. Ён згуляў дзесяць хвілін, але згуляў добра. Гэта футбаліст, які можа адзначыць новы этап і ў клубе і камандзе», – сказаў Хаві.