Усе навіны

Усе гульцы «Эвертана», якіх клуб падпісаў мінулым летам, маюць у кантрактах пункт пра скарачэнні заробку ў выпадку вылету ў Чэмпіёншып

30 красавіка 2023, 17:53

Усе гульцы «Эвертана», якія далучыліся да клуба пачынаючы з мінулага лета, маюць у сваіх кантрактах пункт пра скарачэнне заробку ў выпадку вылету ў Чэмпіёншып, паведамляе The Telehraph.

Пакуль незразумела, ці тычыцца гэта Шона Дайча, які ўзначаліў каманду ў студзені і атрымлівае 3,5 млн фунтаў у год, але гэта дакладна не датычыцца футбалістаў накшталт Джордана Пікфарда, якія перападпісалі свае кантракты на працягу сезона.

«Ірыскі» цяпер займаюць 19-е месца, маючы толькі на 1 ачко менш, чым «Лідс» і «Нотынгем Форэст» на 16-м і 17-м адпаведна.

У апошніх турах «Эвертан» сустрэнецца з «Лестэрам», «Брайтанам», «Манчэстэр Сіці», «Вулверхэмптанам» і «Борнмутам».