Усе навіны

Арбітр матчу «Бохум» – «Барусія» Д прызнаў, што памылкова не прызначыў пенальці на Адэемі

30 красавіка 2023, 19:54

Нямецкі арбітр Саша Штэгеман, які працаваў на нядаўнім матчы Бундэслігі паміж «Барусіяй» Д і «Бохумам» (1:1) прызнаў, што памылкова не прызначыў пенальці на Карыме Адэемі.

«Я з разуменнем стаўлюся да ўсіх эмоцый. Цяпер я адчуваю сябе паршыва, прызнаю, што няправільна ацаніў сітуацыю.

Мне здавалася, што Адэйемі спецыяльна шукаў кантакту, таму вырашыў не прызначаць пенальці, і відэа асістэнт на ВАР таксама прыйшоў да высновы, што гэта не было відавочным парушэннем, але было б лепш, калі б я сам перагледзеў гэты момант яшчэ раз», – сказаў Штэгеман.

Нагадаем, на 65-й хвіліне пры ліку 1:1 форвард дортмундцаў Карым Адэемі ўпаў у штрафной пляцоўцы «Бохума» пасля кантакту з абаронцам сапернікаў Данілам Саарэсам (ВІДЭА). Суддзя вырашыў не прызначаць пенальці.